Украіна. Новы моўны скандал

Ва Украіне новы скандал вакол моўнага пытання. Пачалося ўсё з таго, што 22 студзеня ў сеціве з’явіўся запіс размовы адэскага службоўца ДАІ і нейкага вадзіцеля. Падчас размовы аўтамабіліст спрабуе размаўляць з даішнікам на ўкраінскай мове. На гэта той кажа, што ўкраінская мова “цялячая. Міліцыянера, ім аказаўся нехта Аляксандр Швец, на наступны дзень звольнілі за дыскрэдытацыю міліцыі. Той, у сваю чаргу, кажа, што яго наўмысна справакавалі на такі выраз. Між тым, учынак Швеца выклікаў новую хвалю супрацьстаяння паміж Усходам і Захадам.

Ва Украіне новы скандал вакол моўнага пытання. Пачалося ўсё з таго, што 22 студзеня ў сеціве з’явіўся запіс размовы адэскага службоўца ДАІ і нейкага вадзіцеля. Падчас размовы аўтамабіліст спрабуе размаўляць з даішнікам на ўкраінскай мове. На гэта той кажа, што ўкраінская мова “цялячая. Міліцыянера, ім аказаўся нехта Аляксандр Швец, на наступны дзень звольнілі за дыскрэдытацыю міліцыі. Той, у сваю чаргу, кажа, што яго наўмысна справакавалі на такі выраз. Між тым, учынак Швеца выклікаў новую хвалю супрацьстаяння паміж Усходам і Захадам. Блізкая да Партыі рэгіёнаў прэса лічыць, што Януковіч не абараняе рускамоўны электарат. Звяртаюць увагу на дэмарш бютаўскага дэпутата Вярхоўнай Рады Алеся Дронія, які ходзіць на пасяджэнне ў майцы з надпісам «Вчіть, бл...дь, нашу мову». І яго не пазбаўляюць мандата за дыскрэдытацыю пасады дэпутата. У сваю чаргу, палітолагі трактуюць апошнія падзеі як праяву слабай мабілізацыйнай здольнасці рускамоўных грамадзян. У адрозненні ад украінскамоўных, яны пасіўныя і не гатовыя на калектыўныя дзеянні па культурных пытаннях. Між тым, адзін з дэпутатаў гарсавету Адэсы, сябра прарасійскай партыі “Родина, прыстроіў звольненага Швеца працаваць у сябе менеджэрам.
Па матэрыялах украінскай прэсы