Украіна. Новы закон аб моўнай палітыцы
Напярэдадні выбарчай кампаніі ў Вярхоўную Раду, Партыя рэгіёнаў, як заўсёды, узгадала пра “другаснасць рускай мовы. Нагадаем, што гэта фішка ўсіх электаральных кампаній бела-блакітных, якая раней стала прыносіла ім галасы рускамоўных жыхароў Усходняй і Паўднёвай Украіны. Праўда, пасля прыходу да ўлады стаўленне рэгіяналаў да гэтай праблемы станавіліся больш асцярожным. Пра дадзенае падчас выбараў абяцанне надаць рускай мове дзяржаўны статус палітыкі хутка забываліся. Аднак на гэты раз сітуацыя больш сур’ёзная.
Напярэдадні выбарчай кампаніі ў Вярхоўную Раду, Партыя рэгіёнаў, як заўсёды, узгадала пра “другаснасць рускай мовы. Нагадаем, што гэта фішка ўсіх электаральных кампаній бела-блакітных, якая раней стала прыносіла ім галасы рускамоўных жыхароў Усходняй і Паўднёвай Украіны. Праўда, пасля прыходу да ўлады стаўленне рэгіяналаў да гэтай праблемы станавіліся больш асцярожным. Пра дадзенае падчас выбараў абяцанне надаць рускай мове дзяржаўны статус палітыкі хутка забываліся. Аднак на гэты раз сітуацыя больш сур’ёзная. Рэйтынг Партыі рэгіёнаў з-за іх антысацыяльнай палітыкі знізіўся настолькі моцна, што ў некаторых месцах, напрыклад у Запарожжы, людзі выходзяць з партыі цэлымі гарадскімі арганізацыямі. Каб вярнуць свой базавы электарат, Парыя рэгіёнаў, здаецца, вырашыла фарсіраваць прыняцця новага закону аб мовах. Мяркуецца, што ён будзе прыняты летам за пару месяцаў да выбараў. Пакуль, праўда, не вядома, наколькі далёка збіраюцца ўзняць статус мовы Пушкіна і Талстога дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў. У сваю чаргу, палітолагі маюць сумнеў, што такая мера верне Партыі рэгіёнаў сімпатыі электарату.
Паводле ўкраінскай прэсы