Украіна. Пачалася рэвізія гісторыя аранжавай рэвалюцыі

Ва Украіне набліжаюцца выбары прэзідэнта. Лепшыя шансы пакуль у апазіцыі — лідэра Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча. У чаканні рэваншу за падзеі 4-гадовай даўніны (пройгрыш аранжавым)
некаторыя бела-блакітныя выступаюць за перагляд падачы тых падзей у падручніках гісторыі. У цяперашні час падручнікі гісторыі трактуюць акцыі на Майдане як грамадзянскую рэвалюцыю супраць спроб
прыйсці да ўлады недэмакратычным шляхам, з дапамогаю выбарчых махінацый. Арганізатарамі апошніх была менавіта Партыя рэгіёнаў. Функцыянеры партыі лічаць такі падыход дастаткова супярэчным і
аднабаковым.

Ва Украіне набліжаюцца выбары прэзідэнта. Лепшыя шансы пакуль у апазіцыі — лідэра Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча. У чаканні рэваншу за падзеі 4-гадовай даўніны (пройгрыш аранжавым) некаторыя бела-блакітныя выступаюць за перагляд падачы тых падзей у падручніках гісторыі. У цяперашні час падручнікі гісторыі трактуюць акцыі на Майдане як грамадзянскую рэвалюцыю супраць спроб прыйсці да ўлады недэмакратычным шляхам, з дапамогаю выбарчых махінацый. Арганізатарамі апошніх была менавіта Партыя рэгіёнаў. Функцыянеры партыі лічаць такі падыход дастаткова супярэчным і аднабаковым. Таксама дасталася аўтарам падручнікаў за крытыку на адрас Данецка-Крыварожскай рэспублікі — спробы стварыць асобную рэспубліку на тэрыторыі Усходняй Украіны як альтэрнатыву Украінскай Народнай Рэспубліцы. Нарэшце, рэгіяналы супраць таго, каб сярэднявечнае Маскоўскае княства называлася “дзяржава-агрэсар, а ВКЛ  —“ахвяра. Пакуль у Кіеве думаюць над ультыматумам Данецка, там не сядзяць склаўшы рукі. У мясцовых школах па рашэнню гарадской рады ўводзіцца новы прадмет — “Гістарычная праўда. Настаўнікі будуць выкладаць гісторыю Украіны па версіі Партыі рэгіёнаў.

Па матэрыялах “Украинская правда (Украіна)

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: