Украіна. Пачатак канца Юлі Цімашэнка

Адразу некалькі сенсацый прынеслі выбары ў абласную раду Цярнопальскай вобласці. Па-першае, на іх перамагла адна з самых нацыяналістычных украінскіх партый — Аб’яднанне “Свабода (лідэр Алег Цягнібок). “Свабода атрымала 33,8 працэнта галасоў. Па-другое, на другім месцы аказалася партыя “Адзіны цэнтр (ЕЦ) (праект Сяргея Балогі, дырэктара прэзідэнцкай адміністрацыі) — у яе 13 працэнтаў. Па-трэцяе, Блок Юліі Цімашэнка (БЮТ) набраў толькі 8 працэнтаў, прапусціўшы наперад нават непапулярную на Захадзе Украіны Партыю Рэгіёнаў (9 працэнтаў).

Адразу некалькі сенсацый прынеслі выбары ў абласную раду Цярнопальскай вобласці. Па-першае, на іх перамагла адна з самых нацыяналістычных украінскіх партый — Аб’яднанне “Свабода (лідэр Алег Цягнібок). “Свабода атрымала 33,8 працэнта галасоў. Па-другое, на другім месцы аказалася партыя “Адзіны цэнтр (ЕЦ) (праект Сяргея Балогі, дырэктара прэзідэнцкай адміністрацыі) — у яе 13 працэнтаў. Па-трэцяе, Блок Юліі Цімашэнка (БЮТ) набраў толькі 8 працэнтаў, прапусціўшы наперад нават непапулярную на Захадзе Украіны Партыю Рэгіёнаў (9 працэнтаў). Такія вынікі галасавання даюць шмат падстаў для разважання. Самыя папулярныя тэзісы, якія абмяркоўваюцца ва ўкраінскіх палітычных колах: ці зможа Януковіч, падтрымліваючы нацыяналістаў, лёгка разбурыць электаральную базу “аранжавых партый на Захадзе, ці з’яўляецца поспех ЕЦ, якая з’явілася на свет толькі год таму, дэманстрацыяй эфектыўнасці адміністратыўнага рэсурсу (у такім разе шанцы Юшчанкі на перавыбары выглядаюць не так дрэнна). Самы інтрыгуючы прагноз: Юля Цімашэнка пачала губляць масавую падтрымку. Дарэчы, БЮТ спрабаваў любымі сродкамі сарваць выбары, што ў выніку таксама адбілася на колькасці пададзеных за яго галасоў.


Па матэрыялах украінскай прэсы