Украіна. Падручніка не будзе
Ідэя стварэння ўкраінска-расійскага падручніка па гісторыі правалілася. Гэта былі вымушаны прызнаць галоўны ініцыятар праекту міністр адукацыі Украіны Дзмітрый Табачнік і дырэктар расійскага інстытуту агульнай гісторыі Аляксандр Чубар’ян. Па словах апошняга, бакі не здолелі знайсці кампрамісную версію гісторыі братніх славянскіх народаў. Таксама не ўдалося выпрацаваць метадалагічную інструкцыю для выкладання па гэтаму падручніку.
Ідэя стварэння ўкраінска-расійскага падручніка па гісторыі правалілася. Гэта былі вымушаны прызнаць галоўны ініцыятар праекту міністр адукацыі Украіны Дзмітрый Табачнік і дырэктар расійскага
інстытуту агульнай гісторыі Аляксандр Чубар’ян. Па словах апошняга, бакі не здолелі знайсці кампрамісную версію гісторыі братніх славянскіх народаў. Таксама не ўдалося выпрацаваць
метадалагічную інструкцыю для выкладання па гэтаму падручніку. Як і трэба было чакаць, гісторыкі абедзвюх краін не змаглі знайсці агульнага падыходу ў ацэнках гістарычнай спадчыны шэрагу ўкраінскіх
палітыкаў — Мазепы, Пятлюры і Бандэры.
Цяпер надзеі прыхільнікаў стварэння агульнай гісторыі хаця б для славянскіх народаў СНД, звязаныя з праектам «Краіна ў агні». Гэта будзе акадэмічнае выданне, куды расійскія,
украінскія і беларускія гісторыкі напішуць блокі пра гісторыю другой сусветнай вайны ў сваіх краінах.Таксама рыхтуецца акадэмічны зборнік «Дыскусійныя пытанні агульнай гісторыі Расіі і
Украіны».
Нагадаем, што ўвесну спадар Табачнік абяцаў стварыць украінска-расійскі падручнік агульнай гісторыі до канца 2010 года.
Па матэрыялах украінскай прэсы