Украіна. Суддзю этапавалі ў калонію

Дзяржаўная пенітэнцыярная служба Украіны этапавала былога суддзю і старшыню Львоўскага апеляцыйнага адміністрацыйнага суда Ігара Зварыча ў адну з калоній Чарнігаўскай вобласці, дзе ён правядзе 10
гадоў. На такі тэрмін Зварыча засудзілі за хабары на суму 1 мільён долараў. Увогуле, прыгавор абвясцілі яшчэ два гады таму, аднак Зварыч яшчэ тры гады аспрэчваў яго ў розных інстанцыях, сцвярджаючы,
што вялікая частка грошай патрапіла да яго ў кабінет як выніку традыцыйнага народнага абраду «засявання». Што гэта за рытуал, цалкам не вядома. Аднак праславіўся Зварыч не толькі
гэтым.



Дзяржаўная пенітэнцыярная служба Украіны этапавала былога суддзю і старшыню Львоўскага апеляцыйнага адміністрацыйнага суда Ігара Зварыча ў адну з калоній Чарнігаўскай вобласці, дзе ён правядзе 10 гадоў. На такі тэрмін Зварыча засудзілі за хабары на суму 1 мільён долараў. Увогуле, прыгавор абвясцілі яшчэ два гады таму, аднак Зварыч яшчэ тры гады аспрэчваў яго ў розных інстанцыях, сцвярджаючы, што вялікая частка грошай патрапіла да яго ў кабінет як выніку традыцыйнага народнага абраду «засявання». Што гэта за рытуал, цалкам не вядома. Аднак праславіўся Зварыч не толькі гэтым. Па-першае, раней ён умудрыўся амаль год хавацца ад следства ў аднаго з чыноўнікаў адміністрацыі Юшчанкі, прозвішча якога ён адмаўляецца назваць. Па-другое, усеагульную славу справе Зварыча прынёс той факт, што суддзя не толькі браў хабары, аднак і прымушаў кліентаў, калі яны былі жанчынамі, здымацца ў порнафільмах, сцэнарыстам, рэжысёрам і аператарам якіх ён сам быў. Парадаксальна, аднак прыцягнуць ды адказнасці за здымкі порна пракуратура Зварыча не здолела. Ніводная з «акторак» не пагадзілася выступаць публічна ў судзе ў якасці сведкі.

Паводле ўкраінскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: