Украіна. Вайна з білбордамі Януковіча

Украіну ахапіла незвычайная мода на тое, каб сапсаваць білборды з выявай Віктара Януковіча. Яшчэ з часоў Кучмы, па мясцовай палітычнай традыцыі, перад буйнымі афіцыйнымі святамі на вуліцах украінскіх гарадоў і ўздоўж дарог з’яўляюцца выявы кіраўніка краіны плюс яго віншаванне або цытата. Аднак білборды прэзідэнта на гэты Новыя год чамусьці выклікалі агрэсіўную рэакцыю. Падчас навагодніх і калядных святы невядомымі былі запэцканы фарбай віншавальныя білборды Януковіча ў Кіеве, Роўна, Львоўскай і Палтаўскай абласцях.

Украіну ахапіла незвычайная мода на тое, каб сапсаваць білборды з выявай Віктара Януковіча. Яшчэ з часоў Кучмы, па мясцовай палітычнай традыцыі, перад буйнымі афіцыйнымі святамі на вуліцах украінскіх гарадоў і ўздоўж дарог з’яўляюцца выявы кіраўніка краіны плюс яго віншаванне або цытата. Аднак білборды прэзідэнта на гэты Новыя год чамусьці выклікалі агрэсіўную рэакцыю. Падчас навагодніх і калядных святы невядомымі былі запэцканы фарбай віншавальныя білборды Януковіча ў Кіеве, Роўна, Львоўскай і Палтаўскай абласцях. У Львоўскай вобласці абласная адміністрацыя ўвогуле разаслала распараджэнне, паводле якога на раённых кіраўнікоў адміністрацый ускладаецца адказнасць за чысты стан білбордаў з Януковічам. Самы дзіўны выпадак адбыўся ў Валынскай вобласці, дзе за размалёўванне білборда з навагоднім віншаваннем Віктара Януковіча затрымалі 73-гадовага дзядулю. Па яго словах, да такіх дзеянняў яго заахвоціла тое, што ён не можа бачыць гэты малюнак, а таксама не лічыць Віктара Януковіча прэзідэнтам краіны. Па дадзеных фактах міліцыя праводзіць праверку. Распачаты першыя крымінальныя справы.

Па матэрыялах украінскай прэсы