Украіна афіцыйна прызнала Расію дзяржавай-агрэсарам

Прэзыіэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў закон аб рэінтэграцыі Данбасу, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы ў Twitter, піша Радыё Свабода.

109762cb_42bc_4cf4_a1ab_5cd7f5712f5c_w1023_r1_s.jpg


«Сёння, як я і абяцаў, падпісваю закон аб рэінтэграцыі Данбасу, які ніводнай літарай не закранае міжнародных абавязацельстваў Украіны, уключаючы Мінскія дамоўленасці», — заявіў Парашэнка.


Парламент Украіны прыняў закон «Аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнню дзяржаўнага суверэнітэту Украіны на часова акупаваных тэрыторыях у Данецкай і Луганскай абласцях» 18 студзеня.
У дакуменце, у прыватнасці, ёсць пункт аб прызнанні Расіі дзяржавай-агрэсарам. Дзеянні Украіны ў рэгіёне вызначаюцца як стрымліванне і адпор расійскай узброенай агрэсіі ў Данецкай і Луганскай абласцях на падставе артыкулу 51 Статуту ААН, які вызначае права дзяржаваў на самаабарону. У дакуменце таксама адзначаецца, што часовая акупацыя Расійскай Федэрацыяй тэрыторыяў Украіны, незалежна ад яе працягласці, з'яўляецца незаконнай і не стварае для Расіі ніякіх тэрытарыяльных правоў.
19 студзеня народныя дэпутаты ад «Апазіцыйнага блоку» зарэгістравалі ў Вярхоўнай Радзе Украіны праект пастановы аб адмене рашэння аб прыняцці закону, тым самым заблакаваўшы падпісанне дакументу.
6 лютага Вярхоўная Рада Украіны не падтрымала ўнесены «Апазіцыйным блокам» праект пастановы.
8 лютага старшыня парламенту Андрэй Парубій падпісаў праект закону.
Міністэрства замежных справаў Расіі заяўляе, што дакумент супярэчыць Мінскім пагадненням і пагражае эскалацыяй на ўсходзе Украіны.