Украіна абвясціла ў вышук актора Паніна і спявачку Чычэрыну

Актор Аляксей Панін і спявачка Юлія Чычэрына абвешчаныя ва ўсеўкраінскі вышук, паведамляе NEWSru.Ua са спасылкай на начальніка галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Васіля Воўка.



8636994b_3f11_480e_900f_a3a9f99f4b92_w640_r1_s_cx0_cy13_cw0.jpg

Украінскія актывісты прымусілі актора Аляксея Паніна папрасіць прабачэння і зрабілі здымак на памяць.

Супраць Паніна завялі крымінальную справу за  «замах на цэласнасць Украіны» пасля яго выказванняў аб Крыме і Адэсе​. А Чычэрыну шукаюць за канцэрт у акупаваным Луганску, які яна дала па запрашэнні клуба байкераў «Начныя ваўкі».

Расійскаму актору Аляксею Паніну, які, знаходзячыся ў Крыме, публічна выказваўся пра тое, што Крым з'яўляецца расійскай тэрыторыяй, і гэтую тэрыторыю трэба пашырыць да Адэсы, пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі, абвясціў Воўк. «Следчым аддзелам УСБ Украіны ў Адэскай вобласці ажыццяўляецца дасудовае расследаванне ў крымінальнай вытворчасці ад 3 студзеня 2015 гады па прыкметах крымінальнага злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 110 КК Украіны», — паведаміў прадстаўнік СБУ.

Пры гэтым Воўк патлумачыў, што немагчыма ажыццяўляць вышук і затрыманне людзей на тэрыторыі, якая цяпер не з'яўляецца падкантрольнай украінскім уладам.

2 студзеня адэскія актывісты прымусілі Паніна папрасіць прабачэння за антыўкраінскія выказванні. Пасля выбачэнняў актывісты сфатаграфаваліся з акторам «для трафею» і паабяцалі размясціць у сетках відэа з выбачэннямі расійскага «дзеяча мастацтваў».

Пасля ў інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу Панін распавёў, што з ім адбывалася ў Адэсе:

www.svaboda.org