Украіна. Цімашэнку хочуць зрабіць забойцай

Цікавыя наступствы мела пастанова пракуратуры Украіны, якая абвясціла Юлію Цімашэнку падазронай у забойстве губернатара Данецкай вобласці Яўгена Шчэрбаня.



1238078848_timoshenko.jpg

Нагадаем, што губернатар быў забіты ў 1996 годзе на аэрадроме невядомымі кілерамі. Следства дзіўным чынам пачало пасоўвацца толькі зараз. Такім чынам пракуратура лічыць, што Цімашэнка, якая тады ўваходзіла ў Днепрапятроўскі клан прэм’ера Паўла Лазарэнкі, мела інтарэс да прыватызацыі шэрагу аб’ектаў у Данбасе, чаго не жадаў Шчэрбань. Пытанне, маўляў, вырашылі па формуле: няма чалавека — няма праблемы. Па словах генпракурора, спачатку Лазарэнка заплаціў злачыннай групе 500 тысяч долараў, а затым Цімашэнка пералічыла яшчэ 2,3 мільёна за забойства. Між тым апазіцыя заклікае следчыя органы пашырыць поле падазраваных і шукаць іншых людзей, якія таксама мелі матывы забіць чыноўніка. На думку дэпутатаў апазіцыі, такім чалавекам ёсць Віктар Януковіч, які атрымаў больш за ўсіх гешэфтаў ад таго забойства. Дзякуючы смерці Шчэрбаня ён зрабіў фантастычную кар’еру, атрымаўшы праз чатыры месяцы пасаду губернатара Данецкай вобласці. Як лічыць апазіцыя, калі б Шчэрбань быў жывы, пра гэта Віктар Фёдаравіч мог нават не марыць.
Паводле ўкраінскай прэсы