Украіна. Геі дапамогуць славянскай інтэграцыі
Сенсацыйную версію прычын нядаўняга прыняцця Вярхоўнай Радай закона супраць прапаганды гомасэксуалізму прапанаваў аўтарытэтны кіеўскі аналітычны штотыднёвік «Комментарии».
Як піша аўтар артыкула, згаданая рэформа мае мэту выклікаць у грамадстве калектыўны псіхоз наконт барацьбы з «вычварэнцамі». У выніку людзі не так уважліва будуць сачыць за
курсам ураду, які ў самы бліжэйшы час збіраецца пачаць працэс падрыхтоўкі ўступлення Украіны ў Мытны саюз. Выданне піша: «Галоўная ж задача закона — працаваць у наступныя гады,
напярэдадні не столькі прэзідэнцкіх выбараў, колькі магчымых рэферэндумаў і галасаванняў у парламенце пра ўступленне ў Мытны саюз і Еўразійскі саюз з Расіяй». Вось такая версія. Наколькі мае
рацыю яе аўтар, цяжка сказаць. Хаця б таму, што некаторыя фракцыі адміністрацыі Януковіча асудзілі закон. Напрыклад, новы амбудсмен Валерыя Луткоўская, якая лічыцца пратэжэ Партыі рэгіёнаў, заклікала
дэпутатаў дапрацаваць закон, паколькі, па яе словах, гэта — маразм. Яна кажа, што першым за прапаганду гомасэксуалізму трэба будзе арыштаваць баксёраў братоў Клічко, якія любяць пазіраваць
для прэсы з голым торсам.
Паводле ўкраінскай прэсы