Украіна. Кітайскія камуністы выратавалі ўкраінцаў ад голаду

Пётр Сіманенка, лідар Камуністычнай партыі Украіны, выступіў з сенсацыйнай заявай. Аказваецца, менавіта дзякуючы кітайскім камуністам украінцы маюць магчымасць сілкавацца і апранацца.  



134.jpg

«Калі б не камуністычны Кітай, то голыя і босыя ўкраінцы хадзілі б, таму што еўрапейскую прадукцыю па такіх коштах яны купляць не здольныя. А сёння кормяць, абуваюць і апранаюць грамадзян Украіны кітайскія камуністы», — сказаў ён. Заява ўжо сама па сабе цягне на скандал.

Аднак Сіманенка пайшоў яшчэ далей. Па яго словах, выбаршчыкі, якія падтрымалі Кампартыю на выбарах у Вярхоўную Раду, няправільна зразумелі іх асноўны лозунг — «Вернем краіну народа». Па словах камуніста, вяртаць краіну павінны самі людзі. Пакуль цяжка сказаць, як словы Сіманенкі адаб’юцца на выбарчай статыстыцы. Аднак, калі меркаваць па пастах на інтэрнэт-форумах, шмат хто з чырвонага электарату яўна не задаволены выхадкай галоўнага ўкраінскага камуніста.

Паводле ўкраінскай прэсы