Украіна. Нацыяналісты супраць Euronews
Аказваецца, у суседняй Украіне таксама шмат крытыкі на адрас рускай рэдакцыі каналу Euronews.
У прыватнасці, украінскія нацыяналісты пратэстуюць супраць таго, як канал (а дакладней, яго руская рэдакцыя) прадставіў гледачам падзеі 14 кастрычніка ў Кіеве, дзе адбыўся традыцыйны марш у гонар
Украінскай паўстанцкай арміі (УПА), створанай бандэраўцамі ў час вайны. У англамоўнай версіі пра УПА сказалі наступным чынам: «Ukrainian Insurgent Army, which fought both Nazis and Soviets
in the Second World War» (Украінскае паўстанцкае войска, якое ваявала як з нацыстамі, так і з Саветамі падчас Другой сусветнай вайны). У сваю чаргу, расійская рэдакцыя сказала, што
«УПА змагалася на баку Вермахта». Такая версія настолькі не спадабалася нацыяналістам, што яны гатовыя закідаць лістамі пратэсту сядзібу Euronews у Ліёне. У доказ ангажаванасці
расійскай рэдакцыі імі збіраецца дас’е ўсіх фактаў, калі падзеі падаваліся ў рэчышчы прапуцінскага афіцыёзу. Напрыклад, падчас руска-грузінскай вайны руская рэдакцыя Euronews прыпісала
грузінам забойства ў Цхінвалі некалькі соцень мірных грамадзян.
Паводле ўкраінскай прэсы