Украіна. Назарбаева пафарбавалі

У ноч на 24 снежная невядомы (або невядомыя) абліў фарбай барэльеф Нурсултана Назарбаева на будынку вышэйшага прафесійнага вучылішча ва ўкраінскім горадзе Днепрадзяржынск.

Барэльеф быў усталяваны ў 2008 годзе ў гонар прэзідэнта Казахстана, які калісьці навучаўся ў гэтым вучылішчы. Хаця гістарычнай з каштоўнасці ён не мае і знаходзіцца на балансе  навучальнай установы, падзея мела вялікі рэзананс на радзіме казахскай прэзідэнта.

Мясцовая  апазіцыйная гучна грамадскасць вітала ўчынак у сацыяльных сетках, а афіцыйная прэса, наадварот, раскрытыкавала вандалаў. Таму, каб не сапсаваць адносіны з Астаной,  у Кіеве  вырашылі завесці справу па згаданаму факту, прычым крымінальную. Зараз ідзе следства.

Асноўных версіі дзве. Барэльеф пашкодзілі ўкраінскія нацыяналісты, якім Нурсултан не падабаецца як адзін з аўтараў праекту Мытнага саюза, куды Украіну, на іх думку, цягне Януковіч. Версія другая — гэта справа радыкальных левых, якія па ўсяму міру праводзяць кампанію салідарнасці з рабочымі казахскага гораду Жанаазен, ахвярамі крывавай паліцэйскай расправы, якая мела месца роўна два гады таму. Вядома, што не так даўно каля таго самага барэльефа Нурсултану Назарбаеву невядомыя пад чырвоным сцягам з выявай Чэ Гевары збіралі подпісы за тое, каб той барэльеф прыбралі.

Паводле казахскай прэсы