Украіна. Пад Раду актывісты прынеслі двухметровы ўнітаз Парашэнкі (відэа)
У Кіеве каля парламента правялі тэатралізаваны пікет, паведамляе Корреспондент.net
Некалькі дзясяткаў мітынгоўцаў пад сценамі Вярхоўнай Рады ў сераду, 17 чэрвеня, правялі тэатралізаваную акцыю: яны прынеслі пад парламент двухметровы ўнітаз.
Удзельнікі акцыі ў масках Пятра Парашэнкі і генпракурораў Віталя Ярэмы, Віктара Шокіна і Алега Махніцкага "злівалі" ва ўнітаз крымінальныя справы высокапастаўленых карупцыянераў.
Так актывісты хацелі паказаць народным дэпутатам, што расследаванне карупцыйных злачынстваў высокапастаўленых чыноўнікаў проста "зліваюць".