Украіна просіць Гаагскі трыбунал пакараць Януковіча

Вярхоўная Рада просіць Міжнародны крымінальны суд прыцягнуць да адказнасці Віктара Януковіча, Віталя Захарчанку, Віктара Пшонку і іншых службовых асобаў за злачынствы супраць чалавечнасці.



188561315_87.jpg

Гаагскі трыбунал

За адпаведную заявупрагаласавалі  324 дэпутатаў у Вярхоўнай Радзе.

Дэпутаты прынялі заяву ў Міжнародны крымінальны суд аб прызнанні Украінай юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда. Вышэйшыя службовыя асобы  дзяржавы абвінавачваюцца ў здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці, якія прывялі да асабліва цяжкіх наступстваў і масавых забойстваў украінскіх грамадзян падчас мірных акцый пратэсту ў перыяд з 21 лістапада 2013 па 22 лютага 2014 года.

Украінская праўда