Украіна. Пуцін купляе ўкраінскія партыі

Як піша ўкраінскі часопіс, у Крамлі збіраюцца набыць дзве ўплывовыя ўкраінскія партыі.



d135b136623a.jpg

Мэта іх дзейнасці будзе заключацца не колькі ў барацьбе за мандаты, колькі ў тым, каб узмацняць у грамадстве жах перад наступствамі здабычы ва Украіне сланцавага газу. Нагадаем, што агульны прагноз запасаў сланцавага газу ва Украіне дасягае 7 трыльёнаў кубічных метраў, што, па словах некаторых экспертаў, цалкам дастаткова, каб забяспечыць патрэбы краіны на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Калі верыць выданню, у Маскве баяцца, што здабыча газа можа пакласці канец энергетычнай залежнасці Украіны ад Расіі, што, у сваю чаргу, паставіць крыж на імперскіх планах Масквы. Таму там і спрабуюць стварыць лагер украінскіх праціўнікаў праекту. Быццам, на набыццё адной з партый ужо выдаткавана 15 мільёнаў долараў. Яшчэ 6–7 мільёнаў Пуцін гатовы выкласці на подкуп палітыкаў і чыноўнікаў, якія адказваюць за галіну. Журналісты таксама заклікаюць улады і кампетэнтныя органы прадумаць схему, як супрацьстаяць дзейнасці пятай калоны “Газпрама, хаця самі скептычна ставяцца да таго, што іх словы будуць пачутыя.
Паводле ўкраінскай прэсы