Украіна. У Горлаўцы з-за "гуманітаркі" людзі штурмавалі адміністрацыю
У падкантрольных тэрарыстам населеных пунктах Данбаса пагаршаецца гуманітарная сітуацыя і расце незадаволенасць людзей дзеяннямі баявікоў.

У прыватнасці, насельніцтва ў зоне АТА патрабуе справядлівага размеркавання гуманітарнай дапамогі.
Пра гэта ў аўторак на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка, перадае карэспандэнт УКРІНФАРМ.
«Учора ў Горлаўцы тэрарысты спрабавалі арганізаваць выдачу сертыфікатаў на атрыманне дапамогі, у выніку чаго людзі фактычна ўзялі штурмам памяшкання мясцовай адміністрацыі. У прыватнасці, былі выбітыя шкляныя дзверы, некалькі чалавек атрымалі раненні», — сказаў Лысенка.