Украіна. За час перамір'я баевікі адкрывалі агонь больш за 4 000 разоў — Мінабароны

Грамадска-палітычная і гуманітарная абстаноўка ў зоне АТА і ў сумежных з ёй раёнах застаецца напружанай з-за высокай рызыкі абстрэлаў грамадзянскіх, прамысловых і жыллёвых аб'ектаў з боку тэрарыстаў, а таксама аднаўлення баявых дзеянняў.



ato.jpg

Пра гэта ў сераду на брыфінгу ва Украінскім крызісным медыя-цэнтры паведаміў в.а. начальніка ўпраўлення прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Украіны Валянцін Бурачэнка, перадае карэспандэнт УКРІНФАРМ.

"З пачатку абвяшчэння рэжыму спынення агню з 18:00 5 верасня па 06:00 17 снежня 2014 года баевікі незаконных узброеных фарміраванняў ажыццявілі 4 289 абстрэлаў пазіцый сілавых структур Украіны", — заявіў ён.

Бурачэнка дадаў, што з моманту "рэжыму цішыні" з 10 раніцы 9 снежня на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей баевікі ажыццявілі 106 абстрэлаў.

www.ukrinform.ua