Украіна. У СНБА пацвярджаюць прыбыцце ў Новаазоўск расійскага спецназа
У Савеце нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны пацвярджаюць прыбыцце ў Новаазоўск расійскага спецназа.
Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта сёння на брыфінгу ў Кіеве паведаміў прэс-сакратар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.
Паводле яго слоў, "падраздзяленне не з'яўляецца шматлікім, але людзі ў ім навучаныя правядзенню спецыяльных аперацый".