Украіна. Заплаці падатак — і спявай па-руску

Ірына Фарыён, ваяўнічы дэпутат украінскай Вярхоўнай Рады ад нацыяналістычнай арганізацыі «Воля», прапанавала ўвесці ў музычнай індустрыі падатак на рускую мову для выканаўцаў або для станцый, якія транслююць такія творы.



16178c487d_206046.jpg

Падобны падатак, па словах дэпутата, ужо ўведзены ў Францыі і Швейцарыі. «Наколькі мне вядома, у Францыі і Швейцарыі існуе падатак на чужую песню і чужую мову. Жадаеш, каб яна прысутнічала, — заплаці грошы, і з гэтых грошай мая культура будзе развівацца. Нешта падобнае мае сэнс уводзіць ва Украіне», — заявіла яна ў адным з інтэрв’ю.  Пры гэтым Фарыён прызнала, што 25 працэнтаў электарату яе партыі — рускамоўныя людзі. Аднак самы правакацыйны выраз тычыцца яе ацэнак «аранжавай» рэвалюцыі. Па яе словах, нацыяналісты дапусцілі памылку, калі падтрымалі Юшчанку на Майдане. «Калі б Януковіч прыйшоў да ўлады ў 2004 годзе, фармаванне нацыянальнай свядомасці ўкраінцаў як рэакцыя на нахабства і аўтарытарызм Януковіча пачалося б раней», — кажа Ірына.
Паводле ўкраінскай прэсы