Украіна. Знайшлі меч князя Святаслава

Зараз нараджаецца новы міф украінскіх нацыяналістаў. Усё пачалоcя два гады таму, калі на востраве Хорціца, што каля гораду Запарож’е, знайшлі стары варажскі меч. Спачатку ніхто асабліва не здзівіўся (падчас будаўніцтва Днепрагэсу тут знайшлі аж пяць мячоў).  



1322488480_mech_svyatoslava.jpg

Аднак нечакана гісторыкі-патрыёты заявілі, што той артэфакт — не што іншае, як персанальны меч легендарнага кіеўскага князя Святаслава. Галоўны аргумент прыхільнікаў версіі — менавіта ў гэтых месцах у 972 годзе адбыўся бой князя з печанегамі, у выніку якога Святаслава забілі.

Нацыяналісты дайшлі да таго, што прапануюць, каб на рэліквіі прымалі прысягу падчас прэзідэнцкай інагурацыі. Больш-менш асцярожныя гісторыкі кажуць, што тэорыя пра меч Святаслава — звычайная прыдумка, паколькі канкрэтнае месца забойства князя нікому не вядомае. Цяпер ва Украіне ўжо існуюць тры памятныя знакі, якія ўстанавілі на месцы, дзе, быццам, знайшоў сваю смерць Святаслаў. 

Паводле ўкраінскай прэсы