Украінская армія адбіла атаку тэрарыстаў з боку Новаазоўску на Марыупаль

Украінскія сілавікі знішчылі чатыры танкі праціўніка і адбілі разведку боем ў кірунку Марыупаля.



mariupal.jpg

Сіламі памежных войскаў і спецбатальёна «Азоў» адбітая разведка боем, якую распачаў праціўнік з боку Новаазоўску ў кірунку Марыупаля. Знішчаныя чатыры танкі. Пра гэта паведаміў намеснік губернатара Данецкай вобласці Канстанцін Батозскі на сваёй старонцы ў Facebook.  

 

 «Важна. Сітуацыя па Марыупалі. Сіламі памежных войскаў і спецбатальёна «Азоў» адбітая разведка боем, якую распачаў вораг з боку Новаазоўску. Знішчаны 4 танка ворага. Па стане на 15:48 сітуацыя ў горадзе стабільная. У Марыупалі працуе губернатар Данецкай вобласці Сяргей Тарута і мэр горада Юры Хатлубей. У 17:00 адбудзецца мітынг супраць расійскай агрэсіі ў раёне былога помніка Леніна на плошчы Свабоды. Панікёраў, гістэрыкаў, чытачоў гараскопаў і інш. просім велікадушна супакоіцца і падтрымаць нас словам ці, напрыклад, добрай песняй!», — напісаў Батозскі. 

 

Нагадаем, раней паведамлялася, што бой ідзе недалёка ад усходніх ускраін Марыупаля. Губернатар Сяргей Тарута заявіў, што 4 танка і каля 40 расійскіх дэсантнікаў праводзяць разведку боем.

censor.net.ua