Украінская настаўніца палохала вучняў тым, што пасля ўступлення ў ЕС іх забяруць у бацькоў і аддадуць гомасэксуалістам

Настаўніца школы № 51 горада Мікалаева распаўсюджвала сярод пяцікласнікаў ўлёткі, у якіх гаворыцца пра тое, што пасля ўступлення Украіны ў ЕС дзяцей забяруць у бацькоў і аддадуць гомасэксуалістам, на органы, прымусяць здымацца ў порнафільмах і г.д.



straszylki.jpg

Аб гэтым карэспандэнту Укрінформ паведаміў дэпутат абласнога савета Тарас Крэмень, да якога звярнуліся абураныя бацькі вучняў школы.
«Дзецям 10-12 гадоў раздалі ўлёткі «Што цябе чакае пасля ўступлення ў Еўрасаюз», загадваючы абмеркаваць прачытанае з бацькамі. Ва ўлётках, у прыватнасці, гаворыцца пра тое, што пасля ўступлення ў ЕС дзяцей забяруць у бацькоў і аддадуць гомасэксуалістам, на органы, прымусяць здымацца ў порнафільмах і г.д.», — сказаў Крэмень. 
Увогуле тэкст вельмі аб'ёмны. Ён займае аб'ём фармату А-4 з абодвух бакоў, надрукаваны дробным газетным шрыфтам. У ім апісана самае страшнае з таго, што нібыта чакае дзяцей пасля магчымага ўступлення Украіны ў ЕС. Не грэбуюць аўтары нават адкрытымі глупствам накшталт таго, што пасля ўступлення ў ЕС «мужчын прымусяць спраўляць натуральныя патрэбы выключна седзячы».
Гэты факт пацвердзіў дырэктар школы Яўген Максюта. Праўда, ён заявіў, што так было толькі адзін раз, у пазаўрочны час на «класнай гадзіне» ў 5- м класе. Настаўніца, якая мае шэраг прафесійных заслуг, але працуе ў школе нядаўна, прынесла гэтую ўлётку, знойдзеную ў інтэрнэце. Якімі былі яе матывы  — невядома, але высновы ўжо зроблены. Далей гэтага класа паштоўка не пайшла.
expres.ua