Украінскае войска спыніла часту расійскай бранятэхнікі, якая ішла ва Украіну

Пра гэта паведамляе каардынатар групы "Інфармацыйны Супраціў" Дзмітрый Тымчук.



vajna_2508.jpg

Фота: kiev1.org

Як паведамлялася раней, тэхніка спрабавала прарвацца з тэрыторыі Расіі ва Украіну ў раёне Новаазоўска. Па словах Тымчука, якія перадае censor.net.ua, асноўная частка калоны спыненая агнём украінскіх сілаў. Частка калоны (папярэдне — 10 БТР, 2 танкі і 2 КамАЗы) працягнула рух углыб тэрыторыі Украіны. 

Тым часам прадстаўнік цэнтра антытэрарыстычнай аперацыі Аляксей Дзмітрашкоўскі заявіў, што пакуль не мае пацверджання наконт уварвання ваеннай тэхнікі з тэрыторыі Расіі. 

euroradio.by