Улада забірае ў тыбетцаў тэлевізары

З тыбецкіх манастыроў знікаюць тэлевізары. У больш як 300 манастырах кітайская ўлада канфіскавала тэлевізары і спадарожнікавыя антэны. Паводле лакальнай улады, манахі маюць доступ да праграмаў замежных тэлестанцый, якія ачарняюць Кітай.



f70658b3_246d_4e06_96d2_c40376b79fd8.jpg

Гэты год для Тыбета з’яўляецца адным з найчарнейшых у гісторыі. Больш за 80 манахаў, манашак і свецкіх асоб самаспаліліся ў знак пратэсту супраць кітайскай палітыкі ў Тыбеце.

З інфармацыі лакальных СМІ вынікае, што ў Тыбеце збудуюць сетку перадатчыкаў, якія будуць трансляваць лакальныя тэлеканалы. Кітайскія ўлады таксама распачалі кампанію чорнага піяру пра Тыбет. Учора ў інтэрнэце быў размешчаны 30-хвілінны ролік на англійскай мове, прысвечаны самаспаленням. Дакумент «раскрываў» арганізатараў гэтых акцый. Паводле кітайскіх уладаў, за імі стаіць Далайлама.

radyjo.net