Уладальнік «Пузатай хаты» сышоў добраахвотнікам у войска
Украінскі бізнесмен Вячаслаў Канстанціноўскі вырашыў абмяняць асабісты аўтамабіль Rolls-Royce Phantom на дапамогу для сіл АТА. Пра гэта бізнэсмэн паведаміў у сябе ў фэйсбуку.
«Ролс-Ройс Фантом … У мінулым жыцці гэта быў сімвал поспеху! Цяпер прыярытэты змяніліся! Гатовы прадаць, або абмяняць на рэчы неабходныя нашай арміі. Ахвотных прашу пісаць мне
асабіста. Канфідэнцыяльнасць гарантую», — паведаміў Канстанціноўскі.
«Тысяч 250 спадзяюся што выручу. Купіць трэба шмат чаго, не буду распаўсюджвацца, няхай спачатку купяць», — адзначыў бізнэсмэн у каментары.
Сам Канстанціноўскі некаторы час таму стаў членам дабравольніцкага батальёна Данбас, які змагаецца з тэрарыстамі на Усходзе Украіны.
Канстанціноўскі разам з братам Аляксандрам кантралююць Kyiv Donbas Development Group, у тым ліку рэстаранны бізнэс. Сярод найбольш вядомых праектаў бізнесменаў — дэмакратычная сетка
з трыццаці ўстаноў хуткага харчавання «Пузата хата».
Летась «Фокус» ацаніў становішча братоў Канстанціноўскіх у $ 355 млн — 44-е месца ў рэйтынгу ўкраінскіх багацеяў.