Ультранацыяналістка Марын Ле Пэн знайшла грошы для сваёй партыі ў расійскага банка

Ультраправы Нацыянальны фронт (FN) Францыі атрымае ад Першага Чэшска-Расійскага Банка (ПЧРБ) крэдыт у 9 млн.



marin_lie_pien.jpg

Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута яшчэ ў верасні гэтага года. Інфармацыю пра гэта пацвердзіў казначэй Нацфронта Валлеран дэ Сен-Жуст, паведамляе РБК са спасылкай на французскае выданне Le Figaro.
Раней аб тым, што Нацыянальны Фронт Францыі дамовіўся пра крэдыт з Першым Чэшска-Расійскім Банкам паведаміў французскі партал Mediapart са спасылкай на крыніцу ў партыі. Па дадзеных партала, пасярэднікам ў пагадненні аказаўся еўрадэпутат ад французскіх ультраправых Жан-Люк Шафхаўзер. Аўтары артыкула заўважаюць, што здзелка адбылася на фоне нацягнутых адносін паміж Расіяй і Захадам у сувязі з украінскім крызісам і звяртаюць увагу на «замежнае ўмяшанне ў палітычнае жыццё Францыі».
Каментуючы артыкул, Сен-Жуст пацвердзіў, што партыя сапраўды дамовілася пра крэдыт з расійскім банкам і ўжо атрымала першую частку абяцаных грошай у памеры 2 млн. «Мы ўжо даўно шукаем, у каго заняць грошай для фінансавання нашых выбарчых кампаній. Наш банк, як і большасць французскіх і еўрапейскіх банкаў, катэгарычна адмаўляюцца ад таго, каб заняць нават сантым Нацыянальнаму Фронту і кандыдатам Нацфронта», — растлумачыў Сен-Жуст.
Ён дадаў, што менавіта еўрадэпутат Шафхаўзер дапамог выйсці партыі на Першы Чэшска-Расійскі Банк. «Менавіта Шафхаўзер, у якога ўжо даўно склаліся нядрэнныя адносіны з Расіяй, сказаў нам: «Звярніце ўвагу на гэты банк», — распавёў Сен-Жуст.
У канцы кастрычніка Марын Ле Пэн ў інтэрв'ю часопісу Nouvel Observateur распавядала, што ў Нацфронта сапраўды ёсць праблемы з атрыманнем крэдытаў у Францыі. «Наша партыя запрасіла крэдыты ва ўсіх французскіх банкаў, але ніхто не адгукнуўся, — сказала яна. — У выніку мы звярнуліся з гэтай просьбай у некалькі замежных банкаў — у ЗША, у Іспаніі і ў Расіі. Мы чакаем адказаў». Да якога расійскага банку звярнуўся Нацфронт, Марын Ле Пэн тады не ўдакладніла, дадаўшы, што гэтым займаецца казначэй партыі.
Першы Чэшска-Расійскі Банк, галаўны офіс якога знаходзіцца ў Маскве, быў заснаваны ў 1996 годзе. На бягучы момант адзіным уладальнікам ПЧРБ выступае расійскі бізнэсмэн Раман Папоў.