Ураган «Ірма»: страхавыя выплаты дойдуць да $50 млрд

Колькасьць ахвяраў у выніку ўрагану «Ірма» вырасла да 80.

Наступствы ўрагана «Ірма»

Наступствы ўрагана «Ірма»


Страхавыя кампаніі павінны будуць выплаціць пацярпелым у выніку ўрагану «Ірма» каля 50 млрд долараў, паведаміла амерыканскае агенцтва Air Worldwide, якое спецыялізуецца на аналізе стыхійных бедстваў.
Рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs і лідар сусветнага рынку перастрахавання Münchener Rück таксама паведамляюць аб унушальным удары, які ўраган нанёс па страхавым бізнэсе.
Так, перастраховачная кампанія Münchener Rück вымушаная перагледзець свой прагноз па гадавым прыбытку, які да ўрагану складаў ад 2 да 2,4 млрд еўра. З-за высокіх страхавых выплат у Тэхасе, Фларыдзе і на Карыбскіх выспах у трэцім квартале кампанія сыдзе ў мінус, што непазбежна адабʼецца на гадавым балансе.
Як паведамлялася раней, зоркі сусветнага маштабу падчас дабрачыннага тэлемаратону ў ЗША па зборы сродкаў для пацярпелых у выніку ўраганаў «Ірма» й «Харві» сабралі больш за $14,5 млн. Дзякуючы тэлемаратону ўсяго за ноч было сабрана больш за $44 млн.
Нагадаем, колькасць ахвяраў у выніку ўрагану «Ірма» вырасла да 80.
Паводле беларускай службы Польскага радыё