Усёй камандзе «Арктык Санрайз» аб'яўляюць амністыю
Усе члены каманды судна «Арктык Санрайз», пераследваліся за акцыю «Грынпіс» каля платформы «Прыразломная», у сераду былі выкліканыя ў Следчы камітэт у Санкт-Пецярбургу.
Ім уручаюць пастановы аб спыненні крымінальнай справы па амністыі, перадае BBC.
Першымі з выкліканых у сераду ў Следчы камітэт атрымалі пастановы аб спыненні крымінальных спраў турчанка Гізэм Ахам і новазеландзец Джонатан Бушам.
Следам пастановы аб спыненні спраў атрымалі яшчэ 15 чалавек, у тым ліку двое расейцаў. Такім чынам, ужо 18 з 30 актывістаў афіцыйна вызваленыя ад крымінальнага пераследу.
Напярэдадні Следчы камітэт выдаў пастанову аб спыненні крымінальнай справы толькі аднаму актывісту «Грынпіс», брытанцу Энтані Перэту.
У «Грынпіс Расеі» Рускай службе Бі-бі-сі паведамілі, што на працягу серады ўсем членам каманды «Арктык Санрайз» павiнна быць паведамлена аб амністыі.
Адразу пасля спынення крымінальных спраў 26 замежным грамадзянам, якія ўдзельнічалі ў экспедыцыі, могуць быць выдадзеныя транзітныя візы, неабходныя для выезду з Расеі.
У «Грынпіс» разлічваюць, што эколагі атрымаюць усе неабходныя дакументы да канца гэтага тыдня і змогуць сустрэць Новы год дома.