Удзельніца Pussy Riot выйшла на свабоду

Асуджаная на два гады пазбаўлення волі Марыя Алёхіна выйшла на волю па амністыі.



aliochina.jpg

Марыя Алёхіна
Пра гэта ў панядзелак паведаміў яе адвакат, перадае РІА «Новости».
Інфармацыю пацвердзіў грамадзянскі муж іншай асуджанай актывісткі Pussy Riot, Надзеі Талаконнікавай.
«Прыкладна ў 09:10 па маскоўскім часе Маша выйшла з калоніі. Зараз яна едзе з адвакатам Пятром Заікіным на машыне на вакзал, адкуль на цягніку паедзе ў Маскву», - сказаў Пётр Вярзілаў. Ён таксама паведаміў, што сама Талаконнікава можа быць вызваленая днём у панядзелак - пасля 14:00 па мясцовым часе. Па словах Вярзілава, інфармацыя пра гэта паступіла ад ГУ ФСВП Краснаярскага краю, перадае «Інтэрфакс».
Адвакат Алёхінай Пётр Заікін паведаміў, што зараз яна едзе ў офіс камітэта супраць катаванняў на вуліцы Грузінская, дзе яна будзе сустракацца з праваабаронцамі. Ён пры гэтым адзначыў, што пакуль не ведае, ці будзе Алёхіна мець зносіны з журналістамі. Таксама ён паведаміў, што не можа каментаваць далейшыя планы сваёй падабароннай з нагоды вяртання ў Маскву.
Менш чым суткі таму з'явілася інфармацыя аб тым, што дзяўчына не жадала выкарыстоўваць магчымасць датэрмінова пакінуць калонію. Як заяўляла тэлеканалу «Дождь» сяброўка Алёхінай Таісія Палякова, актывістка баялася за лёс іншых зняволеных ніжагародскай ВК-2, дзе яна адбывала тэрмін.
Па словах Паляковай, пра нежаданне выходзіць з папраўчай установы Алёхіна заявіла ёй падчас спаткання ў чацвер, 19 снежня. Як распавяла ўдзельніца Pussy Riot, яе сяброўкі з ліку зняволеных атрымлівалі пагрозы ад кіраўніцтва калоніі. У сувязі з гэтым Алёхіна цікавілася ў Паляковай аб «легальных спосабах» пазбегнуць амністыі.