Ва Украіне пачалі вырошчваць яблыкі са смайлікамі
За адзін яблык са смайлікам просяць шэсць грыўняў. У наступным годзе фермеры плануюць пачаць вырошчваць са смайлікамі грушы і слівы.

Яблык са смайлікам. Фота: Скрыншот
У Вінніцкай вобласці фермеры сталі вырошчваць яблыкі са смайлікамі. Пра гэта паведамляе ўкраінскае выданне ТСН у пятніцу, 17 жніўня.
Тэхналогію запазычылі ў японцаў: бяруць налепку са смайлікам, наляпляюць на яблык, пакуль ён яшчэ зялёны. Налепка вісіць, пакуль яблык не саспее, а затым яе здзіраюць. У выніку — атрымліваюцца яблыкі з натуральным смайлікам, — гаворыцца ў паведамленні.
Налепка мае ўласцівасць расцягвацца і не траўміруе яблык. У выніку яно не губляе свае карысныя ўласцівасці.
Адзначаецца, што за адзін яблык са смайлікам просяць шэсць грыўняў. У наступным годзе фермеры плануюць пачаць вырошчваць са смайлікамі грушы і слівы.
Паводле korrespondent.net