Ва Украіне паліцэйскія здзейснілі мару смяротна хворага хлопчыка
10-гадовы Саша Андрыйчук з Чарнаўцоў хварэе на анкалогію. Дактары больш не здольныя яму дапамагчы: хвароба дасягнула чацвёртай стадыі.

Валанцёры цэнтра, дзе знаходзіцца хлопчык, вырашылі здзейсніць адну з ягоных мараў — стаць паліцэйскім. На просьбу ў сацсетках адгукнуліся сотні чалавек з усёй Украіны, і больш за 80 паліцэйскіх наведалі Сашу ў цэнтры.
Хлопчыку праваахоўнікі падаравалі форму з жэтонам, прыняўшы яго ў свае шэрагі. Пасля ён здзейсніў першае ў сваім жыцці патруляванне на паліцэйскай машыне.