Ва Украіне ўсталявалі Крыж памяці ахвяр рэжыма Лукашэнкі

Крыж усталявалі, нягледзячы на перашкоды паліцыі і ваенных.

Фота: t.me/motolkohelp

Фота: t.me/motolkohelp

Пра ўсталяванне крыжа паведаміў тэлеграм-канал motolkohelp:
«Беларускі Дом ва Украіне паведамляе аб тым, што нягледзячы на ўсялякія намаганні КДБісцкіх лялькаводаў, якія курыруюць пасольства Беларусі ва Украіне, і зневажальныя лісты, якія яны пішуць у мясцовую адміністрацыю, беларускія актывісты сумесна з украінскімі сябрамі правялі ўстаноўку Крыжа Памяці ўсіх ахвяраў рэжыму Лукашэнкі. Не забудзем. Не даруем».

photo5314443707614867423.jpg


Фота: t.me/motolkohelp

Таксама ў інтэрнэце з'явілася відэа ўсталявання крыжа.