Ва Украіне затрымалі сына кіраўніка МУС. Падазраюць у карупцыі
Ва Украіне затрыманыя Аляксандр Авакаў, сын міністра ўнутраных справаў краіны Арсеня Авакава, і былы намеснік міністра Сяргей Чабатар.

Міністр унутраных спраў Украіны Арсень Авакаў
Пра гэта паведамляе Украінская служба Радыё Свабода.
Раней стала вядома, што ў Аляксандра Авакава адбываецца ператрус па справе аб закупе заплечнікаў для МУС Украіны. Расследаванне гэтай справы пачалося два гады таму, пасля публікацыі журналісцкага расследавання. У ім сцвярджалася, што МУС закупляе заплечнікі праз фірмы, падкантрольныя кіраўніку ведамства і яго сыну.
Пазней у інтэрнэце з'явілася відэа, дзе Аляксандр Авакаў нібыта дамаўляецца пра пастаўку заплечнікаў з былым намеснікам свайго бацькі. Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны падазрае супрацоўнікаў МУС у растраце.
Паводле Радыё Свабода