Варшава хоча паменшыць пенсіі былым функцыянерам камуністычных спецслужбаў

Да сённяшняга дня каля 30 тысячаў былых функцыянераў рэпрэсіўнага апарату маюць пенсіі ў разы вышэйшыя за пенсіі іх ахвяраў.

pixabay.com

pixabay.com


Польскі ўрад ініцыяваў праект закону, які памяншае памер пенсіі функцыянерам камуністычных спецслужбаў, паведамляе Польскае радыё.
Прэм’ер Польшчы заявіла, што праз чвэрць стагоддзя пасля падзення камуністычнага рэжыму, супрацоўнікі рэпрэсіўнага апарату маюць вышэйшыя пенсіі, чым іх ахвяры й тыя, хто прысвяціў сваё жыццё барацьбе за дэмакратыю й свабоду Польшчы.
Міністар унутраных справаў Польшчы Марыян Блашчак паведаміў, што ветэранам камуністычных спецслужбаў плануюць выплачваць пэнсію, якая ня будзе вышэйшай за сярэднюю пенсію асобаў з такім самым стажам працы. Гэта дазволіць бюджэту зэканоміць каля 100 мільёнаў еўра ў год. Змены ў законе аб пенсійным забеспячэнні закрануць 32 тысячы чалавек.