Венесуэла. Амерыканцы выклікалі землятрус на Гаіці

Урадавая прэса Венесуэлы абсалютна сур’ёзна сцвярджае, што за землятрусам на Гаіці стаіць Пентагон. Быццам янкі ладзілі на Карыбах выпрабаванне новай зброі, што і выклікала катастрофу. Пры гэтым эксперты па землятрусах спасылаюцца на нейкія матэрыялы расійскага вайсковага флоту, што нібыта падзяліўся з братамі-венесуэльцамі сакрэтнымі файламі. У дэталях гісторыя выглядае наступным чынам: яшчэ з 1970-х гадоў амерыканцы працуюць над новым відам зброі, так званай сейсмічнай зброяй. Яна здольная выклікаць у краінах, з якімі ЗША маюць дрэнныя адносіны, маштабныя землятрусы.

Урадавая прэса Венесуэлы абсалютна сур’ёзна сцвярджае, што за землятрусам на Гаіці стаіць Пентагон. Быццам янкі ладзілі на Карыбах выпрабаванне новай зброі, што і выклікала катастрофу. Пры гэтым эксперты па землятрусах спасылаюцца на нейкія матэрыялы расійскага вайсковага флоту, што нібыта падзяліўся з братамі-венесуэльцамі сакрэтнымі файламі. У дэталях гісторыя выглядае наступным чынам: яшчэ з 1970-х гадоў амерыканцы працуюць над новым відам зброі, так званай сейсмічнай зброяй. Яна здольная выклікаць у краінах, з якімі ЗША маюць дрэнныя адносіны, маштабныя землятрусы. Сцвярджаецца, што самыя вядомыя апошнія землятрусы (напрыклад, у Кітаі ў маі 2008 года) былі не чым іншым, як вынікам выпрабавання той самай зброі. Гаіці стала чарговай краінай, на якой эксперыментавалі ў Пентагоне. Што далей? Зноў жа, са спасылкай на расійскіх маракоў, блізкія да Чавеса СМІ кажуць, што бліжэйшым часам трэба чакаць штучных землятрусаў у Іране, у выніку якіх падзе рэжым варожых Вашынгтону аятолаў.
Па матэрыялах «Gazeta Wyborzca» (Польшча)