Венесуэла. Арыштаваны былы міністр
Судовыя органы краіны нечакана пачалі юрыдычны пераслед лідэраў апазіцыі. У мінулы чацвер у сваім доме агентамі вайсковай паліцыі быў арыштаваны Рауль Бадуэль, былы міністр абароны. Праз некалькі гадзін старшыня вайсковай пракуратуры прызнаў, што Бадуэль знаходзіцца за кратамі. Ён таксама паабяцаў, што на працягу 30 дзён яму будзе прад’яўлена абвінавачанне. Бадуэль ужо быў у турме ў мінулым годзе. Каб выйсці на волю, яму давялося заплаціць залог у памеры 10 мільёнаў еўра. Да 2007 года Бадуэль аддана служыў Чавесу.
Судовыя органы краіны нечакана пачалі юрыдычны пераслед лідэраў апазіцыі. У мінулы чацвер у сваім доме агентамі вайсковай паліцыі быў арыштаваны Рауль Бадуэль, былы міністр абароны. Праз некалькі
гадзін старшыня вайсковай пракуратуры прызнаў, што Бадуэль знаходзіцца за кратамі. Ён таксама паабяцаў, што на працягу 30 дзён яму будзе прад’яўлена абвінавачанне. Бадуэль ужо быў у турме ў
мінулым годзе. Каб выйсці на волю, яму давялося заплаціць залог у памеры 10 мільёнаў еўра. Да 2007 года Бадуэль аддана служыў Чавесу. Больш таго, менавіта дзякуючы яму падчас путчу 2002 года Уга
застаўся пры ўладзе. Аднак пасля таго, як Чавес захацеў пераабірацца на пасаду прэзідэнта неабмежаваную колькасць разоў, іх адносіны сапсаваліся. Пасля сыходу ў апазіцыю Бадуэль спрабаваў стварыць
сабе імідж лідэра «новай апазіцыі», якая выступае супраць Чавеса і адначасова супраць дэмакратаў, якіх падтрымлівае ЗША.
Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)