Венесуэла. Чавес пачынае вытворчасць мабільнікаў
Яшчэ не забылася апошняя экзатычная ініцыятыва Уга Чавеса — стварэнне за кошт рэсурсаў нацыяналізаваных латыфундый сеткі танных рэстаранаў «Чавес». А ён ужо выступіў з новым праектам — пачаць у краіне вытворчасць мабільных тэлефонаў. Больш таго, першы айчынны тэлефон павінен з’явіцца на рынку ўжо праз месяц. Называцца ён будзе El Vergatario (у перакладзе з мясцовага моладзевага жаргону «супердобры»). Кошт мадэлі — усяго 10 еўра. Тэлефон таксама будзе чытаць папулярныя для запісу і праслухоўвання музыкі фарматы МР3 і МР4.
Яшчэ не забылася апошняя экзатычная ініцыятыва Уга Чавеса — стварэнне за кошт рэсурсаў нацыяналізаваных латыфундый сеткі танных рэстаранаў «Чавес». А ён ужо выступіў з
новым праектам — пачаць у краіне вытворчасць мабільных тэлефонаў. Больш таго, першы айчынны тэлефон павінен з’явіцца на рынку ўжо праз месяц. Называцца ён будзе El Vergatario (у
перакладзе з мясцовага моладзевага жаргону «супердобры»). Кошт мадэлі — усяго 10 еўра. Тэлефон таксама будзе чытаць папулярныя для запісу і праслухоўвання музыкі фарматы
МР3 і МР4. Праўда, цяжка назваць El Vergatario выключна венесуэльскім прадуктам. Яго дэталі будуць вырабляць у Кітаі, а ў Венесуэле — выключна збіраць. Так ці інакш, у сваім апошнім выступе
прэзідэнт нават зрабіў мабільніку рэкламу. «El Vergatario — лепшы падарунак для мамы», — сказаў Уга Чавес.
Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)