Венесуэла. Канфлікт у атачэнні Чавеса
Высылка з краіны грамадзяніна Швецыі, журналіста Хаакіна Перэса Бесеры прывяла да буйнога канфлікту ў шэрагу прыхільнікаў баліварскай рэвалюцыі. Усё пачалося тады, калі венесуэльцы выдалі калумбійцам журналіста. Хаакін быў выдадзены па патрабаванню калумбійскіх уладаў, якія абвінавачваюць яго ў супрацоўніцтве з левай партызанскай групоўкай FARC. Дырэкцыя выдання, дзе працуе журналіст, кажа, што гэта хлусня. Журналіст быў толькі мадэратарам у перамовах паміж партызанамі і рознымі міжнароднымі арганізацыямі.
Высылка з краіны грамадзяніна Швецыі, журналіста Хаакіна Перэса Бесеры прывяла да буйнога канфлікту ў шэрагу прыхільнікаў баліварскай рэвалюцыі. Усё пачалося тады, калі венесуэльцы выдалі
калумбійцам журналіста. Хаакін быў выдадзены па патрабаванню калумбійскіх уладаў, якія абвінавачваюць яго ў супрацоўніцтве з левай партызанскай групоўкай FARC. Дырэкцыя выдання, дзе працуе журналіст,
кажа, што гэта хлусня. Журналіст быў толькі мадэратарам у перамовах паміж партызанамі і рознымі міжнароднымі арганізацыямі. Так ці інакш, факт высылкі, якую асабіста падтрымаў Уга, справакаваў
сапраўдны бунт сярод ультралевай часткі прыхільнікаў яго рэжыму. У абарону Хаакіна выступілі камуністы, якія ўваходзяць у склад ураду, і нават некалькі міністраў. Аналітыкі называюць тое, што
адбываецца, барацьбой за дактрыну баліварскай рэвалюцыі. Частка чавесістаў не хоча выходзіць за сацыял-рэфармісцкія рамкі, у той жа час як левакі патрабуюць фарсіраванага будаўніцтва
сацыялізму.
Па матэрыялах шведскай прэсы