Венесуэла. Лідэр па сямейнаму гвалту

Здаецца, дэмакратычная апазіцыя вырашыла біць па іміджу рэжыму Чавеса ў свеце з дапамогаю «жаночага пытання». У заходняй прэсе раздуваецца справа Аляксандры Ідальга, супрацоўніцы банку ў Каракасе. У маі 2004 года пасля працы на яе напалі мужчыны, сярод якіх знаходзіўся і яе былы муж. Жанчыну зацягнулі ў мікрааўтобус, дзе сем мужчын гвалцілі яе некалькі гадзін. На працягу апошніх пяці гадоў ахвяра дабіваецца, каб гвалтаўнікоў судзілі. Пракурор выдаў ордэр, аднак паліцыя нічога не робіць. У падобны справах лічыцца, што муж мае права згвалціць сваю жонку.

Здаецца, дэмакратычная апазіцыя вырашыла біць па іміджу рэжыму Чавеса ў свеце з дапамогаю «жаночага пытання». У заходняй прэсе раздуваецца справа Аляксандры Ідальга, супрацоўніцы банку ў Каракасе. У маі 2004 года пасля працы на яе напалі мужчыны, сярод якіх знаходзіўся і яе былы муж. Жанчыну зацягнулі ў мікрааўтобус, дзе сем мужчын гвалцілі яе некалькі гадзін. На працягу апошніх пяці гадоў ахвяра дабіваецца, каб гвалтаўнікоў судзілі. Пракурор выдаў ордэр, аднак паліцыя нічога не робіць. У падобны справах лічыцца, што муж мае права згвалціць сваю жонку. Як піша газета «Diario Vea», кожны тыдзень па ўсёй краіне мужчыны забіваюць падчас сямейных канфліктаў пяць жанчын. Толькі 4 працэнты праяў сямейнага гвалту заканчваюцца судамі або скаргамі ў паліцыю. За апошні год у краіне гвалтоўна памерла больш за 14000 прадстаўніц слабага полу. Увогуле, падобная сітуацыя назіраецца па ўсёй Лацінскай Амерыцы. 40 працэнтаў усіх жанчын на кантыненце станавіліся ахвярамі гвалтаўнікоў, аднак з Венесуэлай сітуацыя іншая. «Сацыялізм — гэта фемінізм», — кажа Уга Чавес. Аднак дынаміка росту згвалатванняў расце самымі буйнымі тэмпамі ў рэгіёне. Тое, што Чавес хацеў бы нешта змяніць, пра гэты факт сведчаць самі венесуэльскія феміністкі, аднак адміністратыўныя меры тут не працуюць. Апазіцыя кажа, што фактарам росту гвалту ёсць перш за ўсё стыль, якім Чавес кіруе краінай. Прэзідэнт адмаўляецца слухаць апанентаў і, як правіла, «па-мужчынску» проста ўжывае адміністратыўны гвалт.
Па матэрыялах «New Stateman» (Вялікабрытанія)