Венгерскі парламент, у якім канстытуцыйную большасць маюць дэпутаты ад правай кансерватыўнай партыі Fidesz, прагаласаваў за тое, каб лічыць галоўную апазіцыйную Сацыялістычную партыю (MSZP)
“злачыннай арганізацыяй. Сваё рашэнне парламентарыі матывуюць тым, што MSZP з’яўляецца афіцыйным пераемнікам Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі (галоўная афіцыйная
партыя ў часы камунізму). Менавіта сацыялісты, на думку кансерватараў, у тым ліку нясуць адказнасць за крывавае падаўленне венгерскага антысталінскага паўстання 1956 года. Прадстаўнікі апазіцыі
кажуць, што яны занадта маладыя, каб удзельнічаць у падзеях 1956 года, аднак іхнія аргументы не мелі ніякага эфекту.
Закон прыняты і 1 студзеня ўступіў у сілу, што стварае юрыдычны казус. Фактычна сацыялістычная партыя як злачынная арганізацыя не можа працаваць далей. Самі яны не выключаюць таго, што проста
адмовяцца ад мандатаў і пойдуць уздымаць народ на пратэсты.
Паводле польскай прэсы
Венгрыя. Апазіцыянеры прызнаныя злачынцамі
- Замежжа
- 06-01-2012
Венгерскі парламент, у якім канстытуцыйную большасць маюць дэпутаты ад правай кансерватыўнай партыі Fidesz, прагаласаваў за тое, каб лічыць галоўную апазіцыйную Сацыялістычную партыю (MSZP)
“злачыннай арганізацыяй. Сваё рашэнне парламентарыі матывуюць тым, што MSZP з’яўляецца афіцыйным пераемнікам Венгерскай сацыялістычнай рабочай партыі (галоўная афіцыйная
партыя ў часы камунізму). Менавіта сацыялісты, на думку кансерватараў, у тым ліку нясуць адказнасць за крывавае падаўленне венгерскага антысталінскага паўстання 1956 года.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: