Венгрыя. Дзень бітвы з туркамі стане нацыянальным святам

Па ініцыятыве нацыянал-кансерватыўнага ўраду Віктара Орбана дзень 22 ліпеня абвешчаны нацыянальным святам. У гэты дзень у далёкім 1453 годзе венгры разбілі войскі туркаў пад кіраўніцтвам султана Мехмеда Другога. Пасля захопу Канстанцінопалю (у тым жа 1453-м) Мехмед спрабаваў прарвацца ў цэнтральную Еўропу, аднак быў прыпынены венграмі. У сярэднявечныя часы тая вайсковая катастрофа туркаў разглядалася як глабальная гістарычная падзея. Рымскі Папа нават патрабаваў, каб ва ўсім хрысціянскім свеце кожнае 22 ліпеня а 12-й гадзіне ўсе цэрквы пачыналі званіць.

Па ініцыятыве нацыянал-кансерватыўнага ўраду Віктара Орбана дзень 22 ліпеня абвешчаны нацыянальным святам. У гэты дзень у далёкім 1453 годзе венгры разбілі войскі туркаў пад кіраўніцтвам султана Мехмеда Другога. Пасля захопу Канстанцінопалю (у тым жа 1453-м) Мехмед спрабаваў прарвацца ў цэнтральную Еўропу, аднак быў прыпынены венграмі. У сярэднявечныя часы тая вайсковая катастрофа туркаў разглядалася як глабальная гістарычная падзея. Рымскі Папа нават патрабаваў, каб ва ўсім хрысціянскім свеце кожнае 22 ліпеня а 12-й гадзіне ўсе цэрквы пачыналі званіць. Традыцыя захавалася ў Венгрыі дасюль. Эксперты не сумняваюцца, што ідэя святкавання 22 ліпеня ляжыць у полі палітычнай прагматыкі. Орбан разлічвае за кошт падобных урачыстасцяў і далей падтрымліваць у грамадстве нацыяналістычныя настроі, якія эксплуатуе яго партыя. Не выпадкова супраць новага свята пратэставала ўся левая апазіцыя.
Па матэрыялах «Financial Times» (Вялікабрытанія)