Венгрыя. Пісьменніка пакаралі за антывенгерскую прапаганду

Акосаў Кертэш, венгерскі літаратар, займеў непрыемнасці з-за сваіх тэкстаў. Акосаў надрукаваў ў ЗША артыкул, галоўны тэзіс якога — венгры таксама нясуць адказнасць за Халакост. Улады (зараз у краіне кіруюць правыя партыі) такога выбрыку 72-гадоваму пісьменніку не прабачылі. Муніцыпалітэт сталіцы пазбавіў яго звання “ганаровы жыхар Будапешту, якое ён атрымаў у 2002 годзе ад кіруючых тады ў мэрыі сацыялістаў. Рашэнне мэрыі, безумоўна, супярэчлівае, аднак тэкст яго артыкулу не менш супярэчлівы.

Акосаў Кертэш, венгерскі літаратар, займеў непрыемнасці з-за сваіх тэкстаў. Акосаў надрукаваў ў ЗША артыкул, галоўны тэзіс якога — венгры таксама нясуць адказнасць за Халакост. Улады (зараз у краіне кіруюць правыя партыі) такога выбрыку 72-гадоваму пісьменніку не прабачылі. Муніцыпалітэт сталіцы пазбавіў яго звання “ганаровы жыхар Будапешту, якое ён атрымаў у 2002 годзе ад кіруючых тады ў мэрыі сацыялістаў. Рашэнне мэрыі, безумоўна, супярэчлівае, аднак тэкст яго артыкулу не менш супярэчлівы. На думку аўтара, венгры — адзіны народ, якія генетычна не здольныя прызнаваць гістарычныя памылкі і несці за гэта адказнасць. У дадатак, па Кертэшу, суайчыннікі вынаходца кубіка Рубіка — нацыя, якая можа выключна зайздросціць, і пры магчымасці забіць таго, хто дасягае нейкіх поспехаў у інавацыйнай працы. На думку правых палітыкаў, Кертэш вядзе свядомую антывенгерскую прапаганду. Застаецца дадаць, што падчас Другой сусветнай вайны было забіта паўмільёна венгерскіх яўрэяў. Большасць з іх знішчылі немцы ў Асвенцыме, аднак некалькі тысяч былі забітыя непасрэдна на тэрыторыі Венгрыі мясцовымі фашыстамі.
Паводле польскай прэсы