Венгрыя. Прэзідэнт аказаўся плагіятарам
Прэзідэнт Венгрыі Пал Шміт аказаўся несапраўдным доктарам навук. Так сцвярджае штотыднёвік HVG. Уважліва прааналізаваўшы доктарскую працу гаранта, журналісты прыйшлі да заключэння, што яна часткова — 180 з 250 старонак, спісаная з манаграфіі аднаго балгарскага навукоўца. Канцылярыя прэзідэнта рашуча заяўляе пра тое, што ўсе абвінавачанні наконт плагіяту не маюць падстаў, аднак пры гэтым ніякіх доказаў не прадстаўляе. Скандал наконт прэзідэнта, які лічыцца саюзнікам правага, кансерватыўнага прэм’ера Віктара Орбана, адбываецца на фоне росту палітычнай напружанасці ў Венгрыі.
Прэзідэнт Венгрыі Пал Шміт аказаўся несапраўдным доктарам навук. Так сцвярджае штотыднёвік HVG. Уважліва прааналізаваўшы доктарскую працу гаранта, журналісты прыйшлі да заключэння, што яна часткова — 180 з 250 старонак, спісаная з манаграфіі аднаго балгарскага навукоўца. Канцылярыя прэзідэнта рашуча заяўляе пра тое, што ўсе абвінавачанні наконт плагіяту не маюць падстаў, аднак пры гэтым ніякіх доказаў не прадстаўляе. Скандал наконт прэзідэнта, які лічыцца саюзнікам правага, кансерватыўнага прэм’ера Віктара Орбана, адбываецца на фоне росту палітычнай напружанасці ў Венгрыі. 1 студзеня ўступіла ў сілу прынятая па ініцыятыве Орбана новая канстытуцыя, якая, на думку Брусэля, супярэчыць прынцыпам ЕС і нават NАТО. Еўрапейская камісія пагражае Будапешту санкцыямі.
Паводле польскай прэсы