Вялікабрытанія. Першая сусветная вайна супраць Шатландыі

Прэм’ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран наведаў у Лондане музей Першай сусветнай вайны і заявіў пра пачатак падрыхтоўкі да святкавання 100-й гадавіны гэтай падзеі.



20120126_kemeron_t.jpg

50 мільёнаў фунтаў пойдзе на рэканструкцыю помнікаў, здымкі тэматычных фільмаў і г.д. Па словах прэм’ера, будучыя мерапрыемствы «ўзмацняць наш нацыянальны дух у кожным кутку краіны». Брытанская публіка, здаецца, не зразумела ініцыятывы лідара. Нават сярод кансерватараў было шмат палітыкаў, якія лічаць тую вайну самай вялікая гістарычнай памылкай Англіі ў ХХ стагоддзі. Як вядома, на той вайне загінула каля мільёна брытанцаў. Таму большасць экспертаў схільныя бачыць у кампаніі настальгіі па Першай сусветнай своеасаблівы сродак прапаганды велічы Вялікабрытаніі, якая дапаможа ўраду перамагчы на рэферэндуме наконт незалежнасці Шатландыі, прызначаным на 2014 год.
Паводле брытанскай прэсы