Віцэ-прэзідэнт ЗША прыбудзе ў Польшчу ды краіны Балтыі

Тэма сустрэч  абмеркаванне падзей ва Украіне ды іншыя пытанні, якія тычацца рэгіёну.



c48637e3_9678_4fc7_8d75_3f76231b6530.jpg

ЗША афіцыйна пацвердзілі, што віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн на будучым тыдні наведае з візітам Польшчу і Летуву для абмеркавання ўкраінскага пытання.

У апублікаваным Белым домам паведамленні гаворыцца, што віцэ-прэзідэнт ЗША сустрэнецца з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам Польшчы, а таксама прэзідэнтамі Летувы, Латвіі і Эстоніі. Тэма сустрэч — абмеркаванне падзей ва Украіне ды іншыя пытанні, якія тычацца рэгіёну. Акрамя таго, высокапастаўлены чыноўнік пацвердзіць абавязацельствы ЗША па калектыўнай абароне, якія вынікаюць з сяброўства ў Паўночнаатлантычным пакце.


У заяве Белага дома падкрэсліваецца, што Джо Байдэн абмяркуе таксама магчымыя меры па падтрымцы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Чакаецца, што ў Варшаву віцэ-прэзідэнт ЗША прыбудзе ў аўторак.

radyjo.net