Венесуэла. Хто будзе пераемнікам Чавеса?
Калі верыць французскаму выданню «Le Figaro», у венесуэльскай палітычнай эліце пачалася вайна кандыдатаў за права стаць пераемнікам Уга Чавеса. Стан здароўя Чавеса апошнім часам пагоршыўся.
Хаця сам Чавес перад тым, як паехаць на лячэнне ў кубінскі шпіталь, прызначыў на пасаду пераемніка Нікола Мадура, знайшліся незадаволеныя такім выбарам. Тым больш, што Мадура, на думку аналітыкаў, не хапае харызмы.
У выпадку смерці Уга чакаецца барацьба паміж трыма фракцыямі. Лідарам групоўкі артадоксаў з’яўляецца Эліас Хауа Мілана, якога падтрымлівае афіцыйная Аб’яднаная сацыялістычная партыя Венесуэлы (PSUV). Праўда, той факт, што Эліас прайграў лідару апазіцыі Энрыке Капрылесу на выбарах губернатара штату Міранда, падмачыла яго рэпутацыю. У гэтай сітуацыі галоўным праціўнікам Мадура, хутчэй за ўсё, будзе фракцыя вайскоўцаў, якой кіруе Дзіясдада Кабельё, спікер парламента. Чавес, як прафесійны вайсковец, давяраў афіцэрам. Сёння 11 губернатараў — былыя жаўнеры. Тры з 11 міністраў у складзе ўраду таксама маюць за плячыма армейскую школу. Менавіта вайскоўцы могуць правесці на пасаду прэзідэнта свайго чалавека. Праўда, на думку экспертаў, гэта будзе значыць паступовы адыход рэжыму ад левай ідэалогіі.
Паводле французскай прэсы