Вялікабрытанія. Антыгітлераўская кааліцыя змяніла клімат

Як сцвярджае брытанская прэса, налёты англійскіх і амерыканскіх самалётаў на Германію ў час Другой сусветнай вайны спрычыніліся да змены клімату ў некаторых рэгіёнах Брытаніі. Нагадаем, што пачынаючы з лета 1943-га і да сакавіка 1945-га прыкладна 700 самалётаў Каралеўскіх паветраных войскаў (RAF) і 300 самалётаў амерыканскіх паветраных войскаў USAAF пачалі рэгулярна ўдзень і ўначы бамбіць нямецкія гарады. На момант заканчэння вайны іх колькасць вырасла да 6900 машын RAF і, адпаведна, 7200 машын USAAF.

Як сцвярджае брытанская прэса, налёты англійскіх і амерыканскіх самалётаў на Германію ў час Другой сусветнай вайны спрычыніліся да змены клімату ў некаторых рэгіёнах Брытаніі. Нагадаем, што пачынаючы з лета 1943-га і да сакавіка 1945-га прыкладна 700 самалётаў Каралеўскіх паветраных войскаў (RAF) і 300 самалётаў амерыканскіх паветраных войскаў USAAF пачалі рэгулярна ўдзень і ўначы бамбіць нямецкія гарады. На момант заканчэння вайны іх колькасць вырасла да 6900 машын RAF і, адпаведна, 7200 машын USAAF. Штодзённыя палёты ўсёй гэтай армады выклікалі выкід у атмасферу вялікай колькасці цёплых газаў, якія садзейнічалі стварэнню хмараў. Хмары, у сваю чаргу, не прапускалі сонечныя промні. У выніку ў раёнах, над якімі лятала эскадрылья, тэмпература была меншай на 0,8 градусаў, чым паўсюль. Навукоўцы дзякуюць богу, што вайна закончылася дастаткова хутка. Інакш негатыўны эфект налётаў на немцаў мог быць значна большым.
Па матэрыялах "New Scientist" (Вялікабрытанія)