Вялікабрытанія. Каб Уільям не здрадзіў Кейт
Англіканская царква падрыхтавала «малітву аб вернасці». Прычына — хуткае вяселле прынца Уільяма і Кейт Мідлтан. Вернікі будуць прасіць Бога, каб іх шлюб аказаўся моцным. Неабходнасць падобнай малітвы кіраўніцтва царквы тлумачыць тым, што апошнія дзесяцігоддзі ў дынастыі Віндзараў з моцнымі шлюбамі вялікія праблемы.
Англіканская царква падрыхтавала «малітву аб вернасці». Прычына — хуткае вяселле прынца Уільяма і Кейт Мідлтан. Вернікі будуць прасіць Бога, каб іх шлюб аказаўся моцным.
Неабходнасць падобнай малітвы кіраўніцтва царквы тлумачыць тым, што апошнія дзесяцігоддзі ў дынастыі Віндзараў з моцнымі шлюбамі вялікія праблемы.
Дастаткова згадаць, чым закончыўся шлюб прынца Чарльза і Дыяны. Па падліках гісторыкаў, сярэдні шлюб прадстаўнікоў кіруючай дынастыі цягнецца не больш за 10 гадоў. Пасля гэтага пары разыходзяцца,
выклікаючы шок у прыхільнікаў інстытуту манархіі. Англікане маюць надзею, што ўнук Елізаветы Другой паложыць канец гэтай тэндэнцыі. Адпаведна спецыяльнай інструкцыі, маліцца за моц шлюбу Уільяма і
Кейт можна прыватна або калектыўна падчас набажэнстваў.
Па матэрыялах брытанскай прэсы